Дэмакратыя
форма дзяржаўнага ладу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэмакра́тыя (па-грэцку: δημοκρατία — «народаўладзьдзе», «рэспубліка») — форма кіраваньня дзяржавай або палітычная сыстэма, пры якой улада ажыцьцяўляецца праз прамое народаўладзьдзе (прамая дэмакратыя) альбо праз прадстаўнікоў, якія абіраюцца народам або нейкай часткай народу (прадстаўнічая дэмакратыя). Галоўнай прыкметай дэмакратыі зьяўляецца забесьпячэньне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтэрасаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная зьмена прадстаўнічай улады разам са зьменай адпаведных інтэрасаў у часе.
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае |
|
рэд · пр · разм |
Паколькі ідэал народаўладзьдзя цяжкадасягаемы і належыць розным тлумачэньням, прапаноўвалася мноства практычных мадэляў. Да XVIII стагодзьдзя найбольш вядомай мадэльлю была прамая дэмакратыя, дзе грамадзяне ажыцьцяўляюць сваё права прыняцьця палітычных рашэньняў непасрэдна, за кошт дасягненьня кансэнсуса ці з дапамогай працэдураў падпарадкаваньня меншасьці большасьці. У прадстаўніковай дэмакратыі грамадзяне ажыцьцяўляюць тое ж права праз абраных імі дэпутатаў і іншых службовых асобаў шляхам дэлегаваньня ім часткі ўласных правоў, пры гэтым абраныя кіраўнікі прымаюць рашэньні з улікам перавагаў кіруемых і адказваюць перад імі за свае дзеяньні.
Дэмакратыя можа існаваць ва ўнітарных дзяржавах (Францыя, Швэцыя, Партугалія, Японія) і ў фэдэратыўных дзяржавах (Швайцарыя, ЗША, Нямеччына, Канада, Бразылія, Індыя)[1].