Супэрпрэзыдэнцкая рэспубліка
форма дзяржаўнага кіраваньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́пэрпрэзыдэ́нцкая рэспу́бліка ці рэспу́бліка з манархі́чнымі элемэ́нтамі[lower-alpha 1] (па-ангельску: superpresidency ці superpresidentialism) — форма дзяржаўнага кіраваньня, пры якой прынцып падзяленьня ўладаў дэкляруецца, але выконваецца толькі вонкавым чынам, на справе ж улада сканцэнтравана пераважна ў прэзыдэнта й падкантрольных яму адміністрацыйных інстытуцыяў. Зьяўляецца адной з формаў аўтарытарызму[1].
Quick Facts Базавыя формы кіраваньня, Крыніца ўлады ...
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае |
|
рэд · пр · разм |
Close
Практычна адсутнічаюць канстытуцыйныя мэханізмы зрушэньня прэзыдэнта зь ягонае пасады. Няма характэрнай для «клясычнае» прэзыдэнцкае рэспублікі сыстэмы «стрымак і проціваг» у асобе «моцнага» парлямэнта й незалежнага суда[2]