Дамініён
аўтаномныя тэрыторыі намінальна пад брытанскай уладай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дамініён (па-ангельску: dominion, ад лац. dominium — уладаньне) — фактычна незалежная дзяржава ў складзе Брытанскае імпэрыі (пазьней — у складзе Брытанскае Садружнасьці нацыяў), якая прызнае кіраўніком дзяржавы брытанскага манарха, які прадстаўлены ў дамініёне генэрал-губэрнатарам. У розныя часы дамініёнамі Вялікабрытаніі былі ці ёсьць Канада, Аўстралія, Новая Зэляндыя, Ньюфаўндлэнд, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Ірляндзкая Вольная дзяржава. Пасьля 1948 року, гэты тэрмін выкарыстоўваўся ў дачыненьні да незалежных народаў, якія разглядалі брытанскага манарха як кіраўніка дзяржавы; у такой якасьці да дамініёну належалі Індыя, Пакістан, Шры-Ланка ды Кенія.