Індыя
краіна ў Паўднёвай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
І́ндыя (гіндзі: भारत Бгарат; па-ангельску: India), афіцыйная назва — Рэспубліка Індыя — краіна ў Паўднёвай Азіі на паўвысьпе (субкантынэнце) Індастан, у басэйне Індыйскага акіяна.
Індыя Republic of India भारत गणराज्य Bhārat Ganarājya | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Satyamēva Jayatē | |||||
Дзяржаўны гімн: «Jana Gana Mana» | |||||
Афіцыйная мова | гіндзі, ангельская і яшчэ 21 мова | ||||
Сталіца | Нью-Дэлі | ||||
Найбуйнейшы горад | Мумбаі | ||||
Форма кіраваньня | Фэдэратыўная рэспубліка Драўпадзі Мурму Нарэндра Модзі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
7-е месца ў сьвеце 3 287 240 км² 9,56% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
2-е месца ў сьвеце 1 210 193 422[1] 368/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
3-е месца ў сьвеце $4,001 трлн $3290 | ||||
Валюта | Рупія (INR) | ||||
Часавы пас | IST (UTC+5:30) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — Рэспубліка |
ад Вялікабрытаніі 15 жніўня 1947 26 студзеня 1950 | ||||
Аўтамабільны знак | IND | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .in | ||||
Тэлефонны код | +91 |
Сёмая краіна сьвету па плошчы і другая па колькасьці насельніцтва. На поўначы тэрыторыя Індыі абмежавана Гімалаямі, на захадзе яе берагі абмываюцца водамі Арабійскага мора, на ўсходзе — Бэнгальскага заліва. Тэрыторыя — 3,29 млн км². Працягласьць берагавой лініі перавышае 7 тыс. км, працягласьць марскіх межаў — больш за 5,5 тыс. км, сухапутных — каля 15 тыс. км. Індыя мяжуе з Пакістанам і Аўганістанам на паўночным захадзе (частка індыйскага штату Джаму і Кашмір, якая прымыкае да Аўганістану находзіцца пад кантролем Пакістану), з Кітаем, Бутанам і Нэпалам на поўначы, з Банглядэш на паўночным усходзе, з М’янмай на ўсходзе. Афіцыйныя мовы — гіндзі, ангельская. Грашовая адзінка — 1 рупія = 100 пайс (39 інд. рупіяў = 1 далару ЗША (травень 2008)). Сталіца — Нью-Дэлі (больш за 13 млн чалавек).