Дыктатура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыктату́ра (ад лац. dicto — «прадпісваю») — лад неабмежаванага панаваньня на чале з правадыром, што суправаджаецца здушэньнем грамадзянскай супольнасьці, палітычным запалохваньнем, засяроджаньнем улады ў руках правадыра, усталяваньнем прававых абмежаваньняў грамадзянскіх правоў і свабодаў. Унутранае й зьнешняе кіраваньне грунтуецца на прымусе непакорных і бачаньні асаблівага значэньня правадыра. Ягонае імя й вызначанае ім грамадзкае мысьленьне дае назоў адпаведнай разнастайнасьці самаўладзьдзя (абсалютызм, банапартызм, таталітарызм, фашызм). У канстытуцыях Італіі й Францыі прадугледжвае ажыцьцяўленьне ў надзвычайных абставінах узброенага гвалту для аднаўленьня законнасьці. Згодна вызначэньнем дэмакратыя ёсьць рэжымам, пры якім кіраўнікі абіраюцца шляхам канкураваных і сумленных выбараў, таму дыктатуры не зьяўляюцца дэмакратыямі[1].
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае |
|
рэд · пр · разм |
З XIX і XX стагодзьдзяў дыктатуры й канстытуцыйныя дэмакратычныя дзяржавы сталіся дзьвюма асноўнымі формамі кіраваньня ў сьвеце, паступова ліквідуючы манархіі, якая да таго была традыцыйнай і шырока распаўсюджанай формай дзяржаўнага кіраваньня. Звычайна ва ўмовах дыктатарскага рэжыму лідэр краіны атаясамляецца з тытулам дыктатара, хаця фармальны тытул можа нагадваць нешта падобнае на слова «правадыр» ці «лідэр». Распаўсюджаным аспэктам, які характарызуе дыктатуру, ёсьць выкарыстаньне дыктатарам сваёй моцнай індывідуальнасьці, звычайна шляхам падаўленьня свабоды думкі й слова ў масах, каб захаваць поўнае палітычнае й сацыяльнае вяршэнства й стабільнасьць. Дыктатуры й таталітарныя грамадзтвы звычайна выкарыстоўваюць палітычную прапаганду для памяншэньня ўплыву прыхільнікаў альтэрнатыўных сыстэмаў кіраваньня[2][3].
Паводле марксізму-ленінізму пераход да сацыялізму адбываецца праз устанаўленьне дыктатуры пралетарыяту шляхам перавароту[4]. У Старажытным Рыме часоў Рэспублікі тытул дыктара быў найвышэйшай надзвычайнай пасадай, якую да прыкладу мелі Гай Юліюс Цэзар і Люцыюс Карнэліюс Сула.