Рэспубліка
форма кіраваньня дзяржавай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка (па-лацінску: res publica, «грамадзкая справа», «рэч паспалітая») — гэта форма дзяржаўнага кіраваньня, пры якой вярхоўная ўлада ажыцьцяўляецца выбарнымі органамі, абранымі насельніцтвам (але не заўсёды) на пэўны тэрмін. У цяперашні час з 190 дзяржаваў сьвету больш за 140 зьяўляюцца рэспублікамі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рэспубліка (неадназначнасьць).
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |
Хуткія факты Базавыя формы кіраваньня, Крыніца ўлады ...
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае |
|
рэд · пр · разм |
Закрыць
Рэспубліцы ўласьцівыя наступныя прыкметы:
- Існаваньне аднаасобнага і калегіяльнага кіраўніка дзяржавы — прэзыдэнта і парлямэнту. Парлямэнт уяўляе заканадаўчую ўладу. Задача прэзыдэнта — узначальваць выканаўчую ўладу, але гэта характэрна не для ўсіх тыпаў рэспублік.
- Выбарнасьць на пэўны тэрмін главы дзяржавы і іншых вярхоўных органаў дзяржаўнай улады. Так, прэзыдэнт і парлямэнт павінны абірацца народам на пэўны тэрмін.
- Юрыдычная адказнасьць главы дзяржавы.
- У выпадках, прадугледжаных канстытуцыяй, правам выступу ад імя дзяржавы валодае прэзыдэнт.
Клясыфікацыя рэспублік зьвязаная з тым, якім менавіта чынам ажыцьцяўляецца палітычная ўлада, і хто з суб’ектаў дзяржаўна-прававых адносін нададзены вялікай колькасьцю паўнамоцтваў. Або, інакш кажучы, рэспублікі падзяляюцца па трох парамэтрах:
- як абіраецца парлямэнт,
- як фармуецца ўрад,
- які аб’ём правамоцтваў прыналежыць прэзыдэнту.