Унітарная дзяржава
форма дзяржаўнага ладу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уніта́рная дзяржа́ва (па-лацінску: unitas — адзінства) — форма дзяржаўнага ладу, пры якой на вышэйшым узроўні існуюць моцная цэнтральная ўлада, адзіныя Канстытуцыя, урад, грошы, войска, праводзіцца адзіная зьнешняя палітыка, а на мясцовым узроўні дзейнічаюць свае органы кіраўніцтва[1].
Большасьць дзяржаў сьвету маюць унітарную форму дзяржаўнага ладу. Такая форма асабліва характэрная для невялікіх краін, у якіх няма мноства адрозьніваюцца рэгіёнаў. Зрэшты, існуюць і буйныя ўнітарныя дзяржавы, напрыклад Кітай, Казахстан, Манголія, Альжыр.