Зьмяшаная рэспубліка
форма кіраваньня, пры якой элемэнты прэзыдэнцкае рэспублікі спалучаюцца з элемэнтамі парлямэнцкае рэспублікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьмяша́ная рэспу́бліка ці рэспу́бліка зьме́шанага ты́пу[lower-alpha 1] — разнавіднасьць рэспубліканскай формы кіраваньня, пры якой элемэнты прэзыдэнцкае рэспублікі спалучаюцца з элемэнтамі парлямэнцкае рэспублікі. Прэзыдэнт (кіраўнік дзяржавы) абіраецца, як правіла, на ўсеагульных выбарах і рэальна й юрыдычна валодае вялікімі паўнамоцтвамі. Пры гэтым урад фармуецца парлямэнцкім шляхам і адказны палітычна ня толькі перад прэзыдэнтам, але й перад парлямэнтам. Прэзыдэнт ажыцьцяўляе агульнае кіраўніцтва ўрадам, якое ўзначальвае прэмʼер-міністар. Прэзыдэнт мае права роспуску парлямэнта пры наступе пэўных абставінаў (звычайна пры выразе вотуму недаверу ўраду). Для зьмешанай рэспублікі характэрны дуалізм выканаўчай улады[1].
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае |
|
рэд · пр · разм |
Такая рэспубліка адрозьніваецца ад парлямэнцкай рэспублікі тым, што ў ёй ёсьць усенародна абраны кіраўнік дзяржавы, які зьяўляецца ня больш чым цырыманіяльным асобай, а ад прэзыдэнцкай сыстэмы тым, што ўрад, хоць і прызначаецца прэзыдэнтам, нясе адказнасьць перад заканадаўчым органам, які можа прымусіць урад сысьці ў адстаўку[2][3][4][5].
Ваймарская рэспубліка (1919—1933) была прыкладам раньняй паўпрэзыдэнцкай Рэспублікі, аднак тэрмін «паўпрэзыдэнцкая» быў уведзены ў 1959 годзе ў артыкуле журналіста Юбера Беў-Мэры[6] й папулярызаваны ў 1978 годзе ў працы палітоляга Морыса Дзювержэ[7], якія прызначаліся для апісаньня францускай Пятай рэспублікі (створанай у 1958 годзе)[2][3][4][5].