Абсалютная манархія
форма дзяржаўнага кіраваньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Абсалю́тная мана́рхія[1] ці неаграні́чаная манархія[1] ці абсалюты́зм[1][lower-alpha 1] (ад лац. absolutus — самастойны; франц. absolutisme) — разнавіднасьць манархічнае формы кіраваньня, блізкае да дыктатуры, пры якой уся паўната дзяржаўнае, а часам і духоўнае ўлады знаходзіцца ў рукох манарха[2]; форма дзяржаўнага кіраваньня, пры якой вярхоўная ўлада неабмежавана належыць адной асобе[3].
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае |
|
рэд · пр · разм |
У вузкім, строга навуковым сэнсе паняцьце «абсалютная манархія» супадае з паняцьцем абсалютызму й азначае дзяржаўны лад у краінах Заходняе Эўропы на позьнім этапе[4].
Абсалютызм, які прыйшоў на зьмену саслоўнай манархіі, быў у эўрапейскіх кантынэнтальных дзяржавах у працяг XVII і XVIII стагодзьдзяў паноўнай дзяржаўнай формай, якой спрыялі багасловы, якія прыпісваюць вярхоўнай улады боскае паходжаньне, і рымскія юрысты, якія прызнавалі за васпанамі абсалютную ўладу старажытных рымскіх імпэратараў. Гэтая дзяржаўная форма дасягнула апаґею свайго разьвіцьця пры францускім каралю Людовіку XIV, сыстэматычна ажыцьцяўляў сваё знакамітае:
«LʼEtat cʼest moi!»
(дзяржава — гэта я). Як гістарычны тэрмін абсалютызм зьмяніў паняцьце «стары парадак» (Ancien regime) у сярэдзіне XIX стагодзьдзя.
Сацыяльная апора розных абсалютных манархіяў неаднолькавая. Абсалютныя манархіі ў Эўропе Новага часу былі дваранскімі дзяржавамі, у якіх захоўвалася «грамадзтва прывілеяў»[5].