Жан-Жак Русо
францускі й швайцарскі філёзаф, пісьменьнік і кампазытар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан-Жак Русо́ (па-француску: Jean-Jacques Rousseau; 28 чэрвеня 1712, Жэнэва, Швайцарыя — 2 ліпеня 1778, Эрмэнанвіль, Каралеўства Францыя) — францускі й швайцарскі філёзаф, пісьменьнік і кампазытар XVIII стагодзьдзя францускага рамантызму. Ягоная палітычная філязофія значна паўплывала на Вялікую францускую рэвалюцыю, а таксама агульнае разьвіцьцё сучасных палітычнай, сацыялягічнай і пэдагагічнай думак. Русо распрацаваў прамую форму панаваньня народа дзяржавай — прамую дэмакратыю, якая выкарыстоўваецца й па гэты дзень, напрыклад у Швайцарыі.
Жан-Жак Русо | |
Jean-Jacques Rousseau | |
Русо ў 1753 годзе працы Марыса Кантэна дэ Ля Тура | |
Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1712 |
---|---|
Месца нараджэньня | Жэнэва, Швайцарыя |
Дата сьмерці | 2 ліпеня 1778 (66 гадоў) |
Месца сьмерці | Эрмэнанвіль, Каралеўства Францыя |
Школа/традыцыя | Рамантызм |
Кірунак | грамадзкая дамова[d] і барокавая музыка[d] |
Асноўныя зацікаўленасьці | палітычная філязофія, музыка, адукацыя, літаратура |
Значныя ідэі | Эміль, ці пра выхаваньне[d], Аб сацыяльнай дамоўленасьці, або прынцыпах палітычнага права[d], Julie, or the New Heloise[d] і Confessions[d] |
Вучні | Сэсыль Станіслас Ксаўе дэ Жырардэн[d] |
На зьмену барочнаму рацыяналізму XVIII стагодзьдзя прыйшоў сэнтымэнталізм, галоўнай асаблівасьцю якога была новая культурная бруя, ейнай крыніцай было пачуцьцё. Яно змяніла культурнага чалавека, ягонае стаўленьне да самога сябе, да людзей, да прыроды й да культуры. Самым арыгінальным і ўплывовым прадстаўніком і правадніком гэтага кірунку быў Жан-Жак Русо. Ягоны раман «Эміль, ці пра выхаваньне» зьяўляецца трактатам пра адукацыю чалавека на атрыманьне грамадзянкай пазыцыі. Ягоны сэнтымэнтальны раман «Жулі, ці Новая Эляіза» меў важнае значэньне для разьвіцьця прад-рамантызма[1] й рамантызма ў мастацкай літаратуры[2].
Русо быў пасьпяховым музыкальным кампазытарам. Ён напісаў 7 опэраў, а таксама музыку ў іншых формах, і ён зрабіў унёсак у музыку як тэарэтык. У пэрыяд Вялікай францускай рэвалюцыі, Русо быў самым папулярным зь філёзафаў сярод чальцоў якабінскага клюбу. Русо быў перапахаваны як нацыянальны герой у Пантэоне ў Парыжы, у 1794 годзе, праз 16 гадоў пасьля сваёй сьмерці.