Опэра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Опэра (па-італьянску: opera — «справа, праца, работа», ад лац. opera — «праца, выраб, твор») — жанр тэатральных прадстаўленьняў, у якім тэкст (які называецца лібрэта) спалучаеца з музыкай (сьпевы і акампанэмэнт) і сцэнічным дзеяньнем з выкарыстаньнем касьцюмаў і дэкарацыяў. Прадстаўленьні звычайна даюцца ў опэрным тэатры з удзелам аркестру ці меншага музычнага ансамбля.