Уран (планета)
сёмая па аддаленасці ад Сонца планета Сонечнай сістэмы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ура́н — планета Сонечнай сістэмы, сёмая па аддаленасці ад Сонца, трэцяя па дыяметры і чацвёртая па масе. Была адкрыта ў 1781 годзе англійскім астраномам Уільямам Гершэлем і названа ў гонар грэчаскага бога неба Урана, бацькі Кронаса (у рымскай міфалогіі Сатурна) і, адпаведна, дзеда Зеўса (у рымлян — Юпітэра).
Уран | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Адкрыццё | |||||||||
Першаадкрывальнік | Уільям Гершэль | ||||||||
Месца адкрыцця | Бат, Вялікабрытанія | ||||||||
Дата адкрыцця | 13 сакавіка 1781 | ||||||||
Спосаб выяўлення | прамое назіранне | ||||||||
Арбітальныя характарыстыкі | |||||||||
Эпоха: J2000 | |||||||||
Перыгелій |
2 748 938 461 км 18,375 518 63 а.а. |
||||||||
Афелій |
3 004 419 704 км 20,083 305 26 а.а. |
||||||||
Вялікая паўвось (a) |
2 876 679 082 км 19,229 411 95 а.а. |
||||||||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,044 405 586 | ||||||||
Сідэрычны перыяд абарачэння |
30 799,095 дзён 84,323 326 года[1] |
||||||||
Сінадычны перыяд абарачэння | 369,66 дней[2] | ||||||||
Арбітальная скорасць (v) | 6,81 км/с[2] | ||||||||
Сярэдняя анамалія (Mo) | 142,955717° | ||||||||
Нахіл (i) |
0,772556° 6,48° адносна сонечнага экватара |
||||||||
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 73,989821° | ||||||||
Аргумент перыцэнтра (ω) | 96,541318° | ||||||||
Спадарожнікі | 27 | ||||||||
Фізічныя характарыстыкі | |||||||||
Сплюшчанасць | 0,02293 | ||||||||
Экватарыяльны радыус | 25 559 км[3][4] | ||||||||
Палярны радыус | 24 973 км[3][4] | ||||||||
Плошча паверхні (S) | 8,1156×109 км²[4][5] | ||||||||
Аб'ём (V) | 6,833×1013 км³[4][6] | ||||||||
Маса (m) | 8,6832×1025 кг[7] | ||||||||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 1,27 г/см³[2][4] | ||||||||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) | 8,87 м/с² (0,886 g) | ||||||||
Другая касмічная скорасць (v2) | 21,3 км/с[2][4] | ||||||||
Нахіл восі | 97,77°[3] | ||||||||
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) |
17 г 9 хвіл 15 с 257,311°[3] |
||||||||
Схіленне паўночнага полюса (δ) | -15,175°[3] | ||||||||
Альбеда |
0,300 (Бонд) 0,51 (геам.)[2] |
||||||||
Бачная зорная велічыня | 5,9[8] — 5,32[2] | ||||||||
Вуглавы дыяметр | 3,3"—4,1"[2] | ||||||||
Тэмпература | |||||||||
|
|||||||||
узровень 1 бара |
|
||||||||
0,1 бара (трапапаўза) |
|
||||||||
Атмасфера | |||||||||
|
Уран стаў першай планетай, адкрытай у Новы час і пры дапамозе тэлескопа[11]. Яго адкрыў Уільям Гершэль 13 сакавіка 1781 г.[12], тым самым упершыню з часоў антычнасці пашырыўшы ўяўленні пра межы Сонечнай сістэмы. Нягледзячы на тое, што часам Уран бачны няўзброеным вокам, больш раннія назіральнікі прымалі яго за цьмяную зорку[13].
У адрозненне ад газавых гігантаў — Сатурна і Юпітэра, якія складаюцца ў асноўным з вадароду і гелію, у нетрах Урана і падобнага з ім Нептуна адсутнічае металічны вадарод, але затое шмат лёду ў яго высокатэмпературных мадыфікацыях. Па гэтай прычыне спецыялісты выдзелілі гэтыя дзве планеты ў асобную катэгорыю «ледзяных гігантаў». Аснову атмасферы Урана складаюць вадарод і гелій. Акрамя таго, у ёй выяўленыя сляды метану і іншых вуглевадародаў, а таксама аблокі з лёду, цвёрдага аміяку і вадароду. Гэта самая халодная планетная атмасфера Сонечнай сістэмы з мінімальнай тэмпературай у 49 К (-224 °C). Мяркуюць, што Уран мае складаную слаістую структуру аблокаў, дзе вада складае ніжні слой, а метан — верхні[10]. У адрозненне ад Нептуна, нетры Урана складаюцца ў асноўным з ільдоў і горных парод.
Гэтак жа, як і ў іншых газавых гігантаў Сонечнай сістэмы, ва Урана ёсць сістэма кольцаў і магнітасфера, а акрамя таго, 27 спадарожнікаў. Арыентацыя Урана ў прасторы адрозніваецца ад астатніх планет Сонечнай сістэмы — яго вось кручэння ляжыць нібы «на баку» адносна плоскасці абарачэння гэтай планеты вакол Сонца. У выніку, планета бывае павернута да Сонца папераменна то паўночным полюсам, то паўднёвым, то экватарам, то сярэднімі шыротамі.
У 1986 годзе амерыканскі касмічны апарат «Вояджэр-2» перадаў на Зямлю здымкі Урана з блізкай адлегласці. На іх відаць «невыразная» ў бачным спектры планета без хмарных палос і атмасферных штормаў, характэрных для іншых планет-гігантаў[14]. Аднак у цяперашні час наземнымі назіраннямі ўдалося распазнаць прыкметы сезонных змяненняў і павелічэння пагоднай актыўнасці на планеце, выкліканых набліжэннем Урана да пункта свайго раўнадзенства. Хуткасць вятроў на Уране можа дасягаць 250 м/с (900 км/г)[15].