Другая касмічная скорасць
скорасць, з якой павінна рухацца цела, каб пераадолець прыцягненне нябеснага цела / From Wikipedia, the free encyclopedia
Друга́я касмі́чная ско́расць[1][2] — мінімальная скорасць руху, якую неабходна надаць аб'екту (камень, касмічны апарат і г. д.) для пераадолення гравітацыйнага прыцягнення нябеснага цела. Калі целу будзе нададзена другая касмічная скорасць, то гэтае цела будзе рухацца па парабалічнай арбіце вакол нябеснага цела.
Другая касмічная скорасць вызначаецца радыусам і масай нябеснага цела, з-за гэтага яна асобная для кожнага нябеснага цела (для Зямлі 11,2 км/с, для Сонца 617,7 км/с).