Атмасфера
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Атмасфера (значэнні).
Атмасфе́ра (ад грэч. Ατμός — «пар» і σφαῖρα — «сфера») — газавая абалонка нябеснага цела, утрымліваецца вакол яго гравітацыяй. Паколькі не існуе рэзкай мяжы паміж атмасферай і міжпланетнай прасторай, то звычайна атмасферай прынята лічыць вобласць вакол нябеснага цела, у якой газавае асроддзе круціцца разам з ім як адзінае цэлае. Глыбіня атмасферы некаторых планет, якая складаецца ў асноўным з газаў (газавыя планеты), можа быць вельмі вялікай.