Зеўс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зеўс (стар.-грэч.: Ζεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог неба, грому і маланак, які кіраваў усім светам. Галоўны з богаў-алімпійцаў, трэці сын тытана Кронаса і Рэі. Атрыбутамі Зеўса былі эгіда (шчыт), скіпетр, часам арол; месцазнаходжаннем лічыўся Алімп (Зеўс-Алімпіец). Брат Аіда, Гестыі, Дземетры і Пасейдона. Жонка Зеўса — багіня Гера (яна жа яго сястра), але ён часта змяняе ёй. Акрамя таго, ён размяркоўвае на дабро і зло на зямлі, часам яго асацыююць з лёсам, часам — сам выступае як істота, падуладная Мойрэ — лёсу. Ён можа прадбачыць будучыню. Ён узвяшчае наканаванні лёсу з дапамогай сноў, а таксама грому і маланак. Увесь грамадскі парадак быў пабудаваны Зеўсам, ён падарыў людзям законы, усталяваў уладу цароў, таксама ахоўвае сям'ю і хату, сочыць за захаваннем традыцый і звычаяў.
Зеўс | |
---|---|
стар.-грэч.: Ζεύς[1] | |
| |
Бог грому і маланкі, вярхоўны бог | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Сфера ўплыву | Маланка і гром |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Кронас |
Маці | Рэя |
Браты і сёстры | Гера[2][3], Аід[2], Пасейдон[2][4], Дэметра[2], Хірон і Гестыя[2] |
Жонка | Гера |
Дзеці | Арэс, Афрадыта, Апалон, Афіна, Гефест, Артэміда, Гермес, Персефона, Дыяніс і г.д. |
У іншых культурах | Юпітэр, Арамазд, Ахура-Мазда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |