Магнітасфера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магнітасфе́ра — вобласць прасторы вакол нябеснага цела, у якой паводзіны плазмы, якая атачае цела, вызначаецца магнітным полем гэтага цела.
Альтэрнатыўнае вызначэнне: Магнітасфе́ра — вобласць прасторы вакол планеты ці іншага намагнічанага нябеснага цела, якая ўтвараецца, калі паток зараджаных часціц, напрыклад, сонечнага ветру, адхіляецца ад сваёй першапачатковай траекторыі пад уздзеяннем унутранага магнітнага поля гэтага цела.
Форма і памеры магнітасферы вызначаюцца сілай унутранага магнітнага поля гэтага нябеснага цела і ціскам плазмы (сонечнага ветру), што атачае яго. Усе планеты, якія маюць уласнае магнітнае поле, валодаюць магнітасферай: Зямля, Юпітэр, Сатурн, Уран і Нептун. Меркурый і Марс валодаюць вельмі слабымі магнітасферамі, а таксама Ганімед, адзін з спадарожнікаў Юпітэра (але яго магнітасфера цалкам знаходзіцца ў межах магнітасферы Юпітэра, што прыводзіць да іх складаных унутраных узаемадзеянняў). Іанасферы слаба намагнічаных планет, як напрыклад Венера, часткова адхіляюць паток сонечнага ветру, але яны самі па сабе не маюць магнітасферы.
Тэрмін магнітасфера таксама выкарыстоўваецца для апісання рэгіёнаў, дзе дамінуе магнітнае поле іншых нябесных целаў, напрыклад зорак, пульсараў і інш.