Магнітнае поле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магні́тнае поле — складовая электрамагнітнага поля, якая з’яўляецца пры наяўнасці зменлівага ў часе электрычнага поля. Акрамя таго, магнітнае поле можа стварацца токам зараджаных часціц (электрамагніты), альбо магнітнымі момантамі электронаў у атамах (сталыя магніты). З пункту гледжання квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеянне пераносіцца безмасавым базон-фатонам (часціцай, якую можна ўявіць як квантавае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля).
Хуткія факты Электрастатыка, Магнітастатыка ...
Закрыць
Асноўнай характарыстыкай магнітнага поля з’яўляецца яго сіла, якая вызначаецца вектарам магнітнай індукцыі (вектар індукцыі магнітнага поля). У СІ магнітная індукцыя вымяраецца ў тэслах (Тл), у сістэме СГС у гаўсах.