Ягайла
князь віцебскі, вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). / From Wikipedia, the free encyclopedia
Яга́йла, у каталіцкім хрышчэнні Уладзіслаў (польск.: Władysław II Jagiełło; каля 1352/1362, Вільня[6] — 1 чэрвеня 1434, Гарадок, Рускае ваяводства[7]) — князь віцебскі[8], вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434)[заўв 1][7]. Старэйшы сын вялікага князя Альгерда ў другім яго шлюбе, з цвярской князёўнай Ульянай Аляксандраўнай.
Уладзіслаў II Ягайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Władysław II Jagiełło | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альгерд | ||||||
Пераемнік | Кейстут | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кейстут | ||||||
Пераемнік | Скіргайла (як намеснік Ягайлы ў 1386—1392) Вітаўт (як князь літоўскі з 1392) |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ядвіга Анжуйская | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў III Варненчык | ||||||
Нараджэнне |
~1352/1362 |
||||||
Смерць |
1 чэрвеня 1434[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род |
Гедзімінавічы, Ягелоны (заснавальнік) |
||||||
Бацька | Альгерд | ||||||
Маці | Ульяна Аляксандраўна | ||||||
Жонка | Ядвіга Анжуйская[2][3][…], Ганна Цэльская, Эльжбета Граноўская[d] і Соф’я Гальшанская[4] | ||||||
Дзеці | Эльжбета Баніфацыя Польская[d], Ядвіга Ягайлаўна[d], Уладзіслаў III Варненчык[5] і Казімір IV Ягелончык | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва[2] і літоўская міфалогія | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Бітвы | Грунвальдская бітва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1380 годзе, каб стаць аднаасобным уладаром Вялікага Княства Літоўскага, Ягайла падпісаў дагавор з Тэўтонскім ордэнам, скіраваны супраць свайго дзядзькі Кейстута, такім чынам распачаў грамадзянскую вайну 1381—1384 гадоў, якая скончылася яго перамогай. У 1385 годзе была падпісана Крэўская унія — пагадненне пра дынастычны саюз Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага. У 1386 годзе прыняў каталіцтва і ахрышчаны як Уладзіслаў у Кракаве. Ажаніўся з маладой каралевай Ядвігай, быў каранаваны пад імем Уладзіслаў II Ягайла[9]. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута Вітаўтам пачалася чарговая грамадзянская вайна, якая скончылася Востраўскім пагадненнем і перадачай фактычнай улады ў Княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў саюзнымі войскамі ў Грунвальдскай бітвы, пасля якой Тэўтонскі ордэн ужо не здолеў аднавіць сваю магутнасць.
Уласнае праўленне Ягайлы ў Польшчы, якое пачалося ў 1399 годзе пасля смерці каралевы Ядвігі, доўжылася да 1434 года, заклаўшы падмурак для шматвяковай польска-літоўскай уніі. Быў заснавальнікам дынастыі Ягелонаў[7][10], адной з галін Гедзімінавічаў, якая да канца XVI ст. правіла ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы[заўв 2] і была адной з уплывовейшых дынастый канца сярэдневяковай і ранняй сучаснай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[11].