Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1381—1384)
Першая вайна за ўладу паміж Ягайлам і Вітаўтам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзя́нская вайна́ ў Вялі́кім Кня́стве Літо́ўскім 1381—1384 гадо́ў — першы эпізод барацьбы за ўладу паміж стрыечнымі братамі: вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Вайна пачалася пасля падпісання Давыдзішкаўскага дагавора між Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ. Дагавор быў накіраваны супраць дзядзькі Ягайлы Кейстута, бацькі Вітаўта.
Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Барацьба Вітаўта і Кейстута з аднаго боку, і Ягайлы з другога, за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім | |||
| |||
Дата | 1381—1384 гады | ||
Месца | Вялікае Княства Літоўскае, Жамойць | ||
Вынік | Часовае перамір'е, пазнейшае падпісанне Крэўскай уніі(1385). | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Кейстут хутка авалодаў уладай у Літве, аднак падчас мірных перагавораў яны з сынам былі запалонены і перавезеныя ў Крэўскі замак. Праз тыдзень Кейстут сканаў, Вітаўт жа здолеў збегчы, пасля чаго ён звярнуўся па падтрымку да тэўтонскіх рыцараў. Хоць уварванне ў Літву аб'яднаных войскаў Вітаўта і крыжакоў скончылася няўдачай, з дапамогай Ордэна Вітаўту ўдалося замацавацца ў Жамойці. Ягайлу была патрэбна ўнутраная стабільнасць перад пачаткам перагавораў з Вялікім Княствам Маскоўскім і Каралеўствам Польскім з нагоды хрышчэння Літвы, і ён пайшоў на падпісанне перамір'я з Вітаўтам.
Вайна не вырашыла супярэчнасцей, наступны этап дынастычнай барацьбы прыйшоўся на 1389—1392 гады і завяршыўся падпісаннем Востраўскага пагаднення. Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім, а той, у сваю чаргу, прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзерэнам Літвы.