Вітаўт
вялікі князь літоўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вітаўт (у хрышчэнні Аляксандр, ~1350 — 27 кастрычніка 1430[1]) — князь гарадзенскі (1370—1382), князь луцкі (1370—1382), вялікі князь літоўскі (1392—1430), абвешчаны кароль гусітаў[2]. Сын Кейстута, пляменнік Альгерда і стрыечны брат Ягайлы.
Хуткія факты Вітаўт, Вялікі князь літоўскі ...
Вітаўт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ягайла Альгердавіч Скіргайла Альгердавіч (як намеснік Ягайлы, 1386—1392) |
||||||
Пераемнік | Свідрыгайла Альгердавіч | ||||||
Нараджэнне |
каля 1350 Старыя Трокі |
||||||
Смерць |
27 кастрычніка 1430(1430-10-27) |
||||||
Месца пахавання | Кафедральны сабор Святога Станіслава | ||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Кейстут | ||||||
Маці | Бірута | ||||||
Жонка |
1-я: Марыя Лукомская (?) 2-я: Ганна Святаслава 3-я: Юльяна Гальшанская |
||||||
Дзеці | Соф'я | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства і язычніцтва | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Адзін з найбольш вядомых кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ пры жыцці празваны Вялікім[3].
Быў ахрышчаны першы раз у 1382 годзе ў каталіцкаму абраду пад імем Віганд, другі раз у 1384 годзе ў праваслаўнаму абраду пад імем Аляксандр і трэці раз у 1386 паводле каталіцкага абраду таксама пад імем Аляксандр[4].