Гусіты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гусіты — назва чэшскага рэфарматарскага рэлігійнага руху, які быў названы па імі Яна Гуса і прыняў у 1419 годзе рэвалюцыйныя формы. Праяўляўся ў барацьбе чэшскага народа ў 1-й палове 15 ст. супраць каталіцкай царквы і нямецкага засілля, што вылілася ў так званыя гусіцкія войны (1419—1437).
Пратэстантызм |
Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды
Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства
Адвентызм · Армініянства · Баптызм · Квакеры · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм
Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста |
Штуршком да ўзнікнення гусіцкага руху сталі выступленні Яна Гуса і яго паплечнікаў — Іераніма Пражскага і іншых. Гусіты асуджалі накапленне багаццяў царквой і духавенствам, заклікаючы вярнуцца да « евангельскай беднасці»; лічылі, што для таго, каб кожны чалавек мог зразумець «Закон Божы», набажэнствы павінны здзяйсняцца на чэшскай/роднай мове; крытыкавалі каталіцкае прычасце для духавенства хлебам і віном, а для свецкіх асоб толькі хлебам; даказвалі, што ў першапачатковым хрысціянстве ўсё прычашчаліся аднолькава.
Пакаранне смерцю Яна Гуса (1415) і Ераніма Пражскага (1416) паводле рашэння Канстанцкага сабора выклікала выбух абурэння сярод чэхаў і стала штуршком да гусіцкіх войнаў.
У гусіцкіх руху з самага пачатку вызначыліся два крылы — умеранае (Чашнікі) і радыкальнае (Табарыты), які мелі розныя мэты.