Хрышчэнне Літвы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрышчэнне Літвы (літ.: Lietuvos krikštas) — зварот ў хрысціянства знаці і насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Вяршыняй гэтага доўгага і складанага працэсу стаў зварот у каталіцтва ў 1386 годзе вялікага князя літоўскага Ягайлы і яго стрыечнага брата Вітаўта, і ўзыходжанне Ягайлы на польскі сталец.