Соф’я Гальшанская
жонка караля польскага Уладзіслава Ягайлы, каралева польская / From Wikipedia, the free encyclopedia
Соф’я Андрэеўна Гальшанская (польск.: Zofia Holszańska; каля 1405 — 21 верасня 1461, Кракаў) — князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, з 1422 года чацвёртая і апошняя жонка польскага караля Уладзіслава II Ягайлы[3].
Соф’я Гальшанская | ||||
---|---|---|---|---|
польск.: Zofia Holszańska | ||||
|
||||
Нараджэнне | каля 1405 | |||
Смерць |
21 верасня 1461(1461-09-21) |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | родапачынальніца дынастыі Ягелонаў[3] | |||
Бацька | Андрэй Вязынскі | |||
Маці | Аляксандра Друцкая[ru] | |||
Муж | Ягайла | |||
Дзеці |
|
|||
Дзейнасць | кансорт | |||
Аўтограф | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перад шлюбам з каралём Соф’я перайшла з праваслаўя ў каталіцтва. Каранавана ў 1424 годзе. Разам з мужам дамагалася замацавання польскага стальца за сваім сынам Уладзіславам. Пасля смерці Ягайлы 1 чэрвеня 1434 года Уладзіслаў стаў каралём, але Соф’я так і не стала рэгентам. У 1440 годзе Уладзіслаў стаў таксама каралём Венгрыі, а малодшы сын Казімір — вялікім князем літоўскім.
Пасля гібелі старэйшага сына ў бітве пад Варнай[ru] 10 лістапада 1444 года Соф’я адстойвала права на сталец іншага свайго сына Казіміра, які, па патрабаванні маці, 25 чэрвеня 1447 года быў каранаваны як польскі кароль.
Была ініцыятаркай першага перакладу Бібліі на польскую мову, вядомага як Біблія каралевы Соф’і.