Барысаглебская царква (Гродна)
Храм, помнік мураванай старажытнарускай архітэктуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Барысагле́бская царква́, Кало́жская царква́, Кало́жа — помнік мураванай старажытнарускай архітэктуры, адзіны помнік Гродзенскай школы дойлідства, які часткова захаваўся. Знаходзіцца ў Гродне на тэрыторыі былога Каложскага пасада на высокім правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замка[1]. Пабудавана ў 2-й палавіне 12 стагоддзя з цэглы.
Славутасць | |
Барысаглебская (Каложская) царква | |
---|---|
53°40′42″ пн. ш. 23°49′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская епархія |
Архітэктурны стыль | старажытнарускі стыль |
Будаўнік | невядомы, магчыма Пётр Міланег |
Архітэктар | Пётр Міланег |
Будаўніцтва | пасля 1180-ых |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 410Г000004шыфр 410Г000004 |
Матэрыял | камень[d] |
Стан | дзеючая царква, захавалася часткова, знаходзіцца пад пагрозай зруйнавання |
Сайт | kalozha.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, тры апсіды і два заходнія падкупальныя слупы. Храм мае памеры: даўжыня каля 21,5 м, шырыня — каля 13,5, таўшчыня сцен — 1,2 м[1]. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы роўнаслоевай муроўкі. Фасады ўпрыгожаны лапаткамі ступенчатага профілю, устаўкамі з гранітных і гнейсавых камянёў розных адценняў са шліфаванай вонкавай паверхняй, рознакаляровымі паліванымі керамічнымі пліткамі. У верхняй частцы сцен размешчаны вузкія аконныя праёмы з арачнымі перамычкамі[2]. Адметнасцю інтэр’ера з’яўляецца мноства керамічных збаноў-галаснікоў, умураваных у верхнія часткі сцен і скляпенні[3]. У цагляную муроўку сцен фасадаў уключаны рознакаляровыя шліфаваныя камяні, якія ўтвараюць розныя геаметрычныя фігуры і крыжы. Усё гэта надае фасадам прыгажосць, стварае ўражанне інкрустацыі сцен каштоўнымі камянямі[4].
З-за сваіх архітэктурных асаблівасцей: маёлікавая падлога, галаснікі, каменныя ўстаўкі, узоры з керамічных плітак, — храм не меў аналагаў ва ўсходнеславянскай архітэктуры[4].
Верхняя частка будынка разам са скляпеннямі і купалам аднаўлялася ў 16 і 17 стагоддзях. У 1853 годзе часткова разбурана ў выніку апоўзня, у 1889 годзе абвалілася паўднёвая апсіда. У канцы 19 стагоддзя знішчаныя часткі храма былі адноўлены з дрэва, а сама царква была накрыта двухсхільным дахам з маленькім купалам[5].
Храм дзейнічае, аднак застаецца пагроза знішчэння помніка. Рэалізуюцца планы рэстаўрацыі царквы.