Апсіда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апсіда — аб'ёмная самастойная частка хрысціянскага храма ў выглядзе прамавугольнага, паўцыркулярнага ці шматграннага выступа ў сцяне, які замыкае прастору нефа. У храме пры наяўнасці звыш аднаго нефа можа быць адна ці больш апсідаў, але не больш за колькасць нефаў. Апсіда прызначаная для размяшчэння алтара. У касцёлах апсіда таксама дапаўняецца прэзбітэрыем.