Цэгла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэ́гла (с-в.-ням.: ziegel[1]) — штучны будаўнічы матэрыял у форме блокаў, зробленых з гліны, вапны, пяску і цэменту.
Блокі могуць быць розных памераў, аднак звычайныя суадносіны вышыні, шырыні і даўжыні — суадносна 1:2:4. Для надання цэгле неабходных уласцівасцей (трываласці, устойлівасці да марозу і вільгаці) выкарыстоўваюцца разнастайныя метады: сушка, абпальванне, апрацоўка парай.