Нёман
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нёман (значэнні).
Нёман (трансліт.: Nioman; літ.: Nemunas — Нямунас, руск.: Неман) — рака ў Беларусі, Літве і Расіі. Даўжыня 937 км, у межах Беларусі 459 км. Вадазбор 98,2 тыс. км², у межах Беларусі 35 тыс. км² (без вадазбору р. Вілія). Сярэднегадавы расход вады пры выхадзе за мяжу Беларусі 214 м³/с, у вусці 685 м³/с. Агульнае падзенне ракі на Беларусі 96,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,21 ‰.
Хуткія факты Нёман, Характарыстыка ...
Нёман | |
---|---|
літ. Nemunas | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 937 км |
Басейн | 98 200 км² |
Расход вады | 678 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Мінскае ўзвышша |
• Каардынаты | 53°28′12″ пн. ш. 27°21′57″ у. д.HGЯO |
Вусце | Куршскі заліў |
• Каардынаты | 55°20′13″ пн. ш. 21°14′57″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Балтыйскае мора |
Краіны | |
Код у ДВР | 01010000112104300000215 |
Ад вусця да вытока | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць