Зла́тан Ібрагі́мавіч (басн.: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981, Мальмё, Швецыя) — шведскі футбаліст баснійскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2001—2023), у якой з’яўляўся капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных ігракоў свету[6]. Ібрагімавіч з’яўляецца адным з дзесяці ігракоў, якія зрабілі больш за 100 выступаў за зборную Швецыі, а таксама з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швецыю на чэмпіянатах свету і Еўропы.
Хуткія факты Златан Ібрагімавіч, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Златана часцяком параўноўваюць з нідэрландскім іграком Марка ван Бастэнам. Шведскі футбаліст з’яўляецца адным з найлепшых нападнікаў свету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакалення[7][8]. Ягоны ўражлівы гол цераз сябе ў матчы за зборную Швецыі супраць зборнай Англіі атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол года[9]. У снежні 2014 года шведская газета Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым шведскім спартсменам усіх часоў пасля Б’ёрна Борга[10].