ФК Ювентус
італьянскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Юве́нтус» (таксама: Ювэ, ад лац.: iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клуб з Турына. З’яўляецца самым тытулаваным клубам Італіі па колькасці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамог у Кубку Італіі. Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[2], сярод іх, быў і першы прэзідэнт клуба, Эўджэніа Канфары, і яго брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[3]; Клуб належыць сям’і бізнесменаў Аньелі з 1923 года, што з’яўляецца найстарэйшым спартыўным партнёрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювентус» стаў першым прафесійным клубам у краіне[4]. З часам клуб стаў сімвалам нацыянальнай культуры[5][6], у сувязі з іхнымі поспехамі, некаторыя з якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадстве, асабліва ў 1930-я гады і ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, ідэалагічнай палітыцы і сацыяльна-эканамічнаму паходжанню тых, хто спачувае клубу. Колькасць заўзятараў клуба з’яўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у свеце. Падтрымка «Ювентуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне і за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасцю італьянскіх імігрантаў[7].
Ювентус | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва |
Акцыянернае таварыства футбольны клуб «Ювентус» (італ.: Juventus Football Club S.p.A.) |
|||
Мянушкі |
Старая Сіньёра (італ.: Vecchia Signora) Чорна-белыя (італ.: Bianconeri) Зебры (італ.: Zebre) |
|||
Заснаваны | 1 лістапада 1897 | |||
Горад | Турын, Італія | |||
Стадыён |
Ювентус Умяшчальнасць: 41 507 |
|||
Уладальнік | Exor[d][1], Lindsell Train[d] і фінансавы рынак | |||
Прэзідэнт | Джанлука Ферэра[d] | |||
Галоўны трэнер |
|
|||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | 7 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Ювентус» гістарычна з’яўляецца самым паспяховым клубам у італьянскім футболе і адным з самых тытулаваных у свеце[8]. «Ювентус» мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 14 перамог у розыгрышах італьянскага кубка і 9 перамог у нацыянальным Суперкубку, а таксама адзінаццаць перамог у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клуб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клубам Італіі і другім клубам Еўропы XX стагоддзя[9].