ФК Пары Сен-Жэрмен
французскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пары Сен-Жэрмен» (фр.: Paris Saint-Germain) — французскі футбольны клуб з горада Парыж. Заснаваны ў 1970 годзе. 11-разовы чэмпіён Францыі (1986, 1994, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023), 14-разовы ўладальнік Кубка Францыі, дзевяціразовы ўладальнік Кубка французскай лігі і 11-разовы ўладальнік Суперкубка Францыі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1996).
Пары Сен-Жэрмен | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Paris Saint-Germain Football Club | |||
Заснаваны | 12 жніўня 1970 | |||
Горад | Парыж, Францыя | |||
Стадыён |
Парк-дэ-Прэнс Умяшчальнасць: 48 713 |
|||
Уладальнік | Qatar Sports Investments[d] | |||
Прэзідэнт | Насер аль-Хелаіфі[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||
2022/23 | 1 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
У 1991 годзе клуб быў набыты каналам французскага тэлебачання — Canal+, але з прычыны аддзялення спартыўнага падраздзялення, у 2006 годзе ПСЖ быў набыты дзвюма інвестыцыйнымі фондамі: Colony Capital з ЗША, Butler Capital Partners з Францыі і амерыканскім банкам — Morgan Stanley. 30 чэрвеня 2009 года «Калонія Кэпітал» выкупіў частку «Морган Стэнлі» і стаў акцыянерам, які валодае большай часткай акцый.
31 мая 2011 года фонд Qatar Sports Investments выкупіў 70 % акцый «ПСЖ». Катарцам прыйшлося паўгады весці перамовы аб угодзе, уключаючы атрыманне ўхвалення дзейнага прэзідэнта Францыі.