ФК Аякс Амстэрдам
нідэрландскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Аякс» (нідэрл.: Ajax) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Амстэрдам. Заснаваны ў 1900 годзе. 36-разовы чэмпіён Нідэрландаў і 20-разовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў, 9-разовы Суперкубка Нідэрландаў. Чатырохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (1971, 1972, 1973, 1995). Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1987), Кубка УЕФА (1992) і Міжкантынентальнага кубка (1972, 1995). Хатні стадыён клуба, «Амстэрдам Арэна», быў адкрыты ў 1996 годзе, з 2018 года носіць назву «Ёхан-Кройф-Арэна». Ён з’яўляецца найбуйнейшым пасля «Алімпійскага» футбольным стадыёнам у Нідэрландах і месціць больш за 52 тысяч заўзятараў.
Аякс | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Amsterdamsche Football Club Ajax NV | |||
Заснаваны | 18 сакавіка 1900 | |||
Горад | Амстэрдам, Нідэрланды | |||
Стадыён |
Ёхан-Кройф-Арэна Умяшчальнасць: 52 342 |
|||
Уладальнік | Аякс[d] | |||
Прэзідэнт | Хені Хенрыкс[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Эрэдывізі | |||
2022/23 | 3 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Аякс» з’яўляецца самым тытулаваным клубам у сваёй краіне. У сезоне 2011/12 «Аякс» перамог чэмпіянат Нідэрландаў у 31 раз. У 1971 годзе «Аякс» стаў другім нідэрландскім клубам пасля «Феенорда», які атрымаў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, пераадолеўшы ў фінале грэчаскі «Панатынаікос» з лікам 2:0. У 1972 годзе клуб у другі раз перамог у галоўным еўрапейскім клубным трафеі, абыграўшы ў фінале італьянскі «Інтэрнацыянале» з лікам 2:0. У 1973 годзе клуб у трэці раз запар стаў пераможцам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале італьянскі «Ювентус» з лікам 1:0. «Аякс» стаў другім клубам у гісторыі турніру пасля іспанскага «Рэала», хто здолеў перамагаць прэстыжны трафей тры разы на запар і атрымаць права на сталае захаванне ў сябе Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў. У 1995 годзе «Аякс» зноў выйграў Лігу чэмпіёнаў, абыграўшы ў фінале італьянскі «Мілан».
«Аякс» з’яўляецца адным з чатырох уладальнікаў гэтак званага футбольнага «Вялікага шалёма» — пераможцаў Кубка або Лігі чэмпіёнаў, Кубка кубкаў і Кубка УЕФА. Акрамя таго, «Аякс» з’яўляецца рэкардсменам паводле колькасці пераможаных Кубкаў Нідэрландаў, гэта значыць 18 перамог лічыцца на іх рахунку.