ФК Манчэстэр Юнайтэд
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Манчэстэр Юнайтэд» (англ.: Manchester United) — англійскі футбольны клуб з горада Манчэстэр. Адзін з самых буйных і папулярных футбольных клубаў у свеце (каля 330 млн заўзятараў па ўсім свеце, або каля 5 % насельніцтва Зямлі). Адзін з клубаў-заснавальнікаў англійскай Прэм’ер-лігі (1992). У 38 з 45 апошніх сезонаў чэмпіянату Англіі, пачынаючы з сезона 1964/65, сярэдняя наведвальнасць дамашніх матчаў «Юнайтэд» была найвышэйшай сярод усіх футбольных клубаў Англіі.
Манчэстэр Юнайтэд | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Manchester United Football Club | |||
Мянушкі | Red Devils (Чырвоныя д’яблы) | |||
Заснаваны | 1878 | |||
Горад | Манчэстэр, Англія | |||
Стадыён |
Олд Трафард Умяшчальнасць: 74 140 |
|||
Уладальнік | Manchester United Limited[d] | |||
Прэзідэнт | Джаэл Глэйзер[d] і Аўрам Глэйзер[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 3 месца | |||
Сайт | manutd.com (англ.) (ісп.) (фр.) (ар.) (яп.) (кіт.) (кар.) | |||
|
Хатні стадыён «Юнайтэд», «Олд Трафард», быў адкрыты ў 1910 годзе. Ён з’яўляецца найбуйнейшым пасля «Уэмблі» футбольным стадыёнам у Англіі і месціць больш 76 тысяч заўзятараў.
«Манчэстэр Юнайтэд» з’яўляецца адным з самых паспяховых англійскіх клубаў па колькасці тытулаў за ўсю гісторыю, а за апошнія часы — самым паспяховым клубам у Англіі, выйграўшы 38 буйных трафея з лістапада 1986 года па май 2013 года, калі каманду ўзначальваў сэр Алекс Фергюсан. У сезоне 2008/09 «Юнайтэд» выйграў чэмпіянат Англіі ў 18-ы раз, зраўняўшыся па гэтым паказчыку з «Ліверпулам», а праз два гады выйшаў наперад. У 1968 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» стаў першым англійскім клубам, які выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бенфіку» з лікам 4:1. У 1999 годзе клуб у другі раз выйграў галоўны еўрапейскі клубны трафей, адолеўшы ў фінале мюнхенскую «Баварыю» з лікам 2:1. У 2008 годзе «Юнайтэд» ізноў выйграў Лігу чэмпіёнаў, абгуляўшы ў фінале лонданскі «Чэлсі». Акрамя таго, «Юнайтэд» з’яўляецца рэкардсменам па колькасці выйграных Кубкаў Англіі (12 разоў).
На дадзены момант «Юнайтэд» мае самыя высокія прыбыткі сярод усіх футбольных клубаў у свеце і лічыцца самым дарагім спартыўным клубам у міры. У красавіку 2012 года часопіс «Форбс» ацаніў клуб у 1,43 млрд фунтаў (або 2,235 млрд долараў ЗША).
Галоўны трэнер каманды — Эрык тэн Хаг, які быў прызначаны на гэту пасаду замест часовага трэнера Ральфа Рангніка[1].