Бел-чырвона-белы сьцяг
гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў, дзяржаўны сьцяг Беларусі з 1918 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бел-чырво́на-бе́лы сьцяг[lower-alpha 1][1] — гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў[2], дзяржаўны сьцяг Беларусі (з 1918 году). Гэта палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі. Утвараецца зь беларускіх нацыянальных колераў[3] на аснове традыцыйнага нацыянальнага гербу Пагоні[2]. Гістарычна-культурная каштоўнасьць беларускага народа[4], зьвязаная зь дзьвюма найважнейшымі падзеямі беларускай гісторыі — абвяшчэньнем незалежнасьці нацыянальнай дзяржавы 25 сакавіка 1918 году і яе аднаўленьнем 25 жніўня 1991 году[5][6].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сьцяг Беларусі.
Хуткія факты Прапорцыі, Прыняты ...
Бел-чырвона-белы сьцяг лац. Bieł-čyrvona-bieły ściah | |
Беларуская Народная Рэспубліка і Рэспубліка Беларусь | |
Бел-чырвона-белы сьцяг | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 8 траўня 1918 (як сьцяг Беларускай Народнай Рэспублікі) 19 верасьня 1991 (як сьцяг Рэспублікі Беларусь) |
Скасаваны | 1918 (дэ-факта; ліквідацыя Беларускай Народнай Рэспублікі) 7 чэрвеня 1995 (дэ-факта) |
Дызайн | Тры роўнашырокія гарызантальныя палосы, чырвоная паміж дзьвюма белымі |
Аўтар | Клаўдзі Дуж-Душэўскі (эскіз) |
Закрыць