Нацыянальная сымболіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная сымболіка — комплекс унівэрсальных сэмантычных знакаў, колераў, выяваў, якія складаюць гістарычную традыцыю і этнічную памяць нацыі (народа), яго эстэтычны густ і сьветаўспрыманьне, філазофскае асэнсаваньне свайго месца ў цывілізацыі[1]. Мае сувязі з нацыянальна-вызвольным або культурна-адраджэнскім рухам і ўвасабляе аб’яднаньне нацыі ў змаганьні за дзяржаўнае самавызначэньне[2]. Цесна спалучаецца з нацыянальнай ідэяй[3].
Звычайна комплекс нацыянальнай сымболікі складаецца з гербу, сьцяга і гімну. Прапанаваны нацыянальнымі элітамі і прыняты ды замацаваны ў сьвядомасьці насельніцтва такі комплекс разглядаецца як своеасаблівы «код нацыі»[3].