Пагоня
герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919), герб Рэспублікі Беларусь (1991—1995), нацыянальны сымбаль беларусаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паго́ня — герб Вялікага Княства Літоўскага[1], які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжаньня Вітаўта Вялікага[2]. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў, што ўвасабляе ідэю абароны Бацькаўшчыны[3][4]. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белую, чырвоную альбо сінюю тарчу з залатым шасьціканцовым крыжам. Зь левага боку ў вершніка ножны мяча, з-пад сядла зьвісае трохканцовая вупраж. З асноўных колераў Пагоні — нацыянальных колераў беларусаў — утвараецца беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг[5].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Пагоня (неадназначнасьць).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Герб Беларусі.
Пагоня лац. Pahonia | |
Герб Пагоня ўзору 1991 году | |
Апісаньне | |
---|---|
Першыя згадкі | XIII ст. |
Зацьверджаны | XIV ст. 1918 г. 19 верасьня 1991 г. |
Выкарыстаньне | Вялікае Княства Літоўскае Беларуская Народная Рэспубліка Рэспубліка Беларусь |
14 траўня 2007 году афіцыйны ўрад Беларусі надаў гербу Пагоні статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасьці[6]. З 10 красавіка 1990 году варыянт Пагоні («Віціс») — дзяржаўны герб Летувы.