Рыцар Янка і каралеўна Мілана
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рыцар Янка і каралеўна Мілана» — фэнтэзійна-прыгодніцкая трылогія, серыя прыгодніцкіх гісторый юнакоў у іншасвеце, які нагадвае беларускае Сярэднявечча. Фэнтэзі на падставе беларускай міфалогіі[1]. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел, выдавецтва — «Чатыры чвэрці»[2]. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту[3][4].
Хуткія факты «Рыцар Янка і каралеўна Мілана», Жанр ...
«Рыцар Янка і каралеўна Мілана» | |
---|---|
| |
Жанр | прыгоды, фэнтэзі |
Аўтар | Алег Грушэцкі |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 2021 |
Выдавецтва | Чатыры чвэрці |
Ілюстратар | Віктар Козел |
Электронная версія | |
ISBN | 978-985-581-420-8 |
Закрыць
Першая частка — «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» (рэд. Аксана Спрынчан) — пабачыла свет у 2021 годзе, другая частка — «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі» (рэд. Марыя Ліпніцкая) — выйшла ў 2022 годзе, трэцяя частка «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд» (рэд. Марына Варабей) была выдадзена ў 2023 годзе[5].