Фэнтэзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фэ́нтэзі (ад англ.: fantasy — «фантазія») — жанр фантастычнай літаратуры, кіно, мультыплікацыі, камп'ютарных гульняў, адзення, жывапісу, музыкі, хатніх і гарадскіх дызайнаў, заснаваны на выкарыстанні, сінтэзе і сучаснай інтэрпрэтацыі міфалагічных, казачных матываў, архаічных стыляў і светапоглядаў. У сучасным выглядзе сфарміраваўся на пачатку XX ст. Хаця прынята лічыць, што на фарміраванне сучаснага фэнтэзі значна ўплываў англійскі пісьменнік Джон Рональд Руэл Толкін[1], жанр далёка выйшаў за мяжы толкінаўскіх канонаў, стварыў мноства плыняў, якія спалучаюць традыцыйныя фэнтэзі-элементы з тэхналогіямі навуковай фантастыкі, пашырыў карыстаны фальклорна-міфалагічны падмурак за кошт засваення і перапрацоўкі іншых, не-еўрапейскіх міфалагічных культур. Многія плыні фэнтэзі відавочна сыходзяць каранямі да да-толкінаўскіх твораў (Роберт Говард, «Цыкл пра Конана Варвара», «Хронікі Нарніі» Клайва Льюіса, «Гарменгаст» Мэрвіна Піка), працягваюць, развіваюць і трансфармуюць іх традыцыю.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |