Беларускае фэнтэзі
Мастацкія творы, напісаныя беларускімі аўтарамі ў жанры фэнтэзі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скае фэ́нтэзі — мастацкія творы напісаныя беларускімі аўтарамі ў жанры фэнтэзі.
Фэнтэзі, як асобны жанр пачаў фарміравацца на мяжы XIX—XX ст.. У аснове жанра закладзены казачныя і міфалагічныя матывы. Сярод асноўных герояў звычайна людзі з чароўнымі здольнасцямі (чараўнікі, друіды, празорцы і г. д.) ці з чароўнымі прадметамі (рыцары з зачараванай зброяй), міфічныя стварэнні, нярэдка запазычаныя з сярэднявечных бестыярыюмаў (цмокі, аднарогі, пярэваратні).
У беларускай літаратуры элементы фэнтэзі можна знайсці нашмат раней да з’яўлення жанру. Асабліва ярка гэта адлюстравана ў творы Яна Баршчэўскага — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844—1846). Найбольшае развіццё ў беларускай літаратуры жанр атрымаў у XXI стагоддзі.