Правыя (палітыка)
сегмент палітычнага спектру, кірунак палітычнай ідэалогіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У палітыцы правымі (найбольш крайнія формы называюць ультраправымі ці праварадыкальнымі) традыцыйна называюцца шматлікія кірункі і ідэалогіі, процілеглыя левым: правыя выступаюць за натуральную няроўнасць і прытрымліваюцца прынцыпаў капіталізму.
Іншае разуменне: правая ідэалогія — ідэалогія сацыяльнага панавання, якая выражае інтарэсы пануючага сацыяльнага класа ці пэўнай групы ўнутры пануючага класа. Левая ж ідэалогія — ідэалогія апанавання ўлады, якая адмаўляе легітымнасць існага панавання і прапаноўвае палітычную альтэрнатыву, якая запатрабавана новымі пануючымі групамі ці (і) ніжнімі класамі, якія прэтэндуюць на ўдзел у размеркаванні багацця і ўлады.[1]
Тэрміны «правыя» і «левыя» ўзніклі ў часы Французскай рэвалюцыі і тычыліся размяшчэння месцаў у парламенце. Тыя, хто сядзеў справа, выступалі за захаванне Старога парадку (манархіі, арыстакратыі і афіцыйнай царквы). Палітыка левых вызначана не так выразна, таму што ўзнікала шмат у чым у якасці рэакцыі на палітыку правых.