Левыя (палітыка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Левыя.
У палітыцы левымі традыцыйна завуцца шматлікія кірункі і ідэалогіі, мэтай якіх з’яўляюцца (у прыватнасці) сацыяльнае раўнапраўе і паляпшэнне жыццёвых умоў для найменш прывілеяваных слаёў грамадства. Да іх адносяць сацыялізм, сацыял-дэмакратыю, сацыяльны лібералізм, камунізм, анархізм. Супрацьлегласцю з’яўляюцца правыя.
Увогуле левыя імкнуцца да ўсталявання роўных умоў для ўсіх людзей, незалежна ад нацыянальнай, этнічнай, палавой і іншай прыналежнасці — паводле ідэалаў Вялікай Французскай рэвалюцыі «Свабода, роўнасць, братэрства» (фр.: liberté, égalité, fraternité).