![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Eccehomo1.jpg/640px-Eccehomo1.jpg&w=640&q=50)
Понцій Пілат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Понцій Пілат (лац.: Pontius Pilatus), рымскі пракуратар Іўдзеі (26—36).
Понцій Пілат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Pontius Pilatus | |||||||
![]() Ecce Homo | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Грат | ||||||
Пераемнік | Марцэл | ||||||
Нараджэнне |
мерк. снежань 12 да н.э.[1] |
||||||
Смерць |
не раней за 38
|
||||||
Жонка | Клаўдзія Прокула[d] | ||||||
Род войскаў | Армія Старажытнага Рыма[d] | ||||||
Званне | легат | ||||||
![]() |
Падчас яго дзесяцігадовага кіраўніцтва ўзмацніўся сацыяльна-палітычны і рэлігійны прыгнёт падуладнага Рымскай імперыі іўдзейскага насельніцтва, што выклікала шэраг народных паўстанняў, якія бязлітасна ім падаўляліся, у выніку чаго Рым вымушаны быў змясціць Пілата. Пастаяннай яго рэзідэнцыяй была Кесарыя, але па святах і для важных адміністрацыйных спраў ён прыязджаў у Іерусалім і там падоўгу затрымліваўся. Меў жорсткі і вераломны характар, Біблія прыпісвае Понцію Пілату зацверджанне смяротнага прыгавору Ісусу Хрысту. Пасля чаго пракуратар узяў вады і памыў рукі перад народам па старадаўняму звычаю, які сімвалізаваў невінаватасць у праліцці крыві. Пракуратар публічна заявіў, што не ён асабіста, а іўдзейскія жрацы хацелі гэтай смерці. Пра далейшы жыццёвы лёс Пілата дакладна нічога невядома. Па сведчанню царкоўна-палітычнага дзеяча 4 ст. Яўсевія Кесарыйскага, ён скончыў жыццё самагубствам, а іншыя сцвярджаюць, што яго пакараў смерцю імператар Нерон.[2]