Нерон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Неро́н Кла́ўдзій Цэ́зар А́ўгуст Герма́нік (лац.: Nero Claudius Caesar Augustus Germanicus), імя пры нараджэнні — Луцый Даміцый Агенабарб (лац.: Lucius Domitius Ahenobarbus), з 50 па 54 год — Нерон Клаўдзій Цэзар Друз Германік (лац.: Nero Claudius Drusus Germanicus), найбольш вядомы пад іменем Нерон, (15 снежня 37 — 9 чэрвеня 68[3]) — старажытнарымскі імператар з 13 кастрычніка 54 года, апошні з дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў.
Нерон Клаўдзій Цэзар Аўгуст Германік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
NERO CLAUDIUS CAESAR AUGUSTUS GERMANICUS | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Клаўдзій | ||||||
Пераемнік | Гальба | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 снежня 37[1][2] |
||||||
Смерць |
9 чэрвеня 68[1] (30 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | Фамільны магільны склеп Даміцыяў, Рым | ||||||
Род | Юліі-Клаўдзіі | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Lucius Domitius Ahenobarbus | ||||||
Бацька | Гней Даміцый Агенабарб | ||||||
Маці | Агрыпіна Малодшая | ||||||
Жонка |
1) Клаўдзія Актавія (53 — 62) 2) Папея Сабіна (62 — 65) 3) Стацылія Месаліна (66 — 68) |
||||||
Дзеці | дачка: Клаўдзія Аўгуста | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Дзейнасць | паэт, палітык, ваенны | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таксама прынцэпс Сената, трыбун (лац.: Tribuniciae potestatis), Бацька айчыны (лац.: Pater patriae), Вялікі пантыфік (лац.: Pontifex Maximus) (з 55 года), пяцікратны консул (55, 57, 58, 60 і 68 гадоў).
Поўны тытул на момант смерці:
Imperator Nero Claudius Caesar Augustus Germanicus, Pontifex Maximus, Tribuniciae potestatis XIV, Imperator XIII, Consul V, Pater Patriae (Нерон Клаўдзій Цэзар Аўгуст Германік, Вялікі пантыфік, надзелены ўладай трыбуна 14 раз, уладай імператара 13 раз, пяцікратны консул, Бацька айчыны).
Падчас яго праўлення ён засяродзіў вялікую частку сваёй увагі на дыпламатыі і гандлі, паспрабаваў павялічыць ролю Рыма як культурнай сталіцы імперыі шляхам стварэння і прасоўвання розных тэатраў і спартыўных спаборніцтваў. Валадаранне Нерона адзначана дыпламатычнымі і ваеннымі поспехамі ў барацьбе з Парфянскай імперыяй, прыгнечаннем паўстання брытанцаў (60-61) і паляпшэннем адносін з Грэцыяй.
Валадаранне Нерона звычайна асацыіруецца з тыраніяй і экстравагантнасцю[4]. Ён запомніўся серыяй сістэматычных забойстваў, у тым ліку яго ўласнай маці[5] і яе 4 братоў, і асабліва шырока распаўсюджаным перакананнем, што ў той час, як гарэў Рым, ён музіцыраваў на сваёй ліры[6], а таксама як бязлітасны ганіцель хрысціян. Гэтыя ўяўленні заснаваны галоўным чынам на працах гісторыкаў Тацыта, Светонія і Дыяна Касія. Мала якая са старажытных крыніц, якія захаваліся да нашых часоў, апісвае яго станоўча, хоць ёсць некаторыя, якія гавораць аб яго велізарнай папулярнасці сярод рымскага народа, асабліва на Усходзе[7][8][9][10][11].
Праўдападобнасць дакументаў, якія пералічваюць тыранічныя акты Нерона, з’яўляецца сёння спрэчнай. Аддзяліць факты ад выдумкі ў дачыненні да класічных твораў можа быць складаным і нават немагчымым.