Старажытнарымская рэлігія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Як і старажытнагрэчаская рэлігія, рымская рэлігія не мела адзінай арганізацыі і вучэння, а складалася з культаў разнастайных багоў. Рэлігійныя абрады, звязаныя з жыццём сям’і ці з хатнімі і прыватнымі справамі, здзяйсняў сам бацька сям’і. У вёсцы яго мог замяніць валодаўшы асаблівымі паўнамоцтвамі кіраўнік маёнтка. Афіцыйныя дзяржаўныя абрады спраўляліся асобнымі носьбітамі вышэйшай улады — спачатку царом праз так званых жрэчаскіх цароў, потым консуламі і прэтарамі, у крытычныя моманты — дыктатарам. Пры гэтым імператар, сумясціўшы ў сабе функцыю Вялікага пантыфіка, звычайна сваіх ініцыятыў не выказваў.
Інстытут жрацоў увёў, згодна з традыцыяй, Нума Пампілій. Пры гэтым рымскія жрэчаскія калегіі не былі замкнёнай кастай — доступ да іх быў адчынены праз грамадскую дзейнасць. Так, напрыклад, сан аўгура мелі Цыцэрон і Пліній Малодшы, а, напрыклад, Цэзар і Нерон у пачатку кар’еры былі фламінамі. Значную ролю мела калегія фецыялаў, якая кіравала сакральным рытуалам абвяшчэння вайны і часткова курыравала рымскую дыпламатыю. Вялікую ролю грала таксама калегія вясталак.