Іерусалім
горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іерусалім (іўр.: יְרוּשָׁלַיִם Ерушалаім, араб. أورشليم القدس Урашалім аль-Кудс) — горад на Блізкім Усходзе, фактычная сталіца Ізраіля і абвешчаная сталіца Палесціны (міжнародная супольнасць не прызнае прыналежнасці горада ніводнай краіне, альбо прызнае прыналежнасць заходняй частцы Ізраілю, а ўсходняй — Палесціне; з часоў Шасцідзённай вайны горад цалкам кантралюецца ізраільскімі ўладамі). Старажытны горад Палесціны, размешчаны на паўпустынным пласкагор’і на захад ад Мёртвага мора і р. Іардан. Прамысловы, гандлёвы, фінансавы, навуковы і культурны цэнтр Ізраіля, паводле пастановы (1950) урада сталіца дзяржавы, месца знаходжання ўрада і парламента.. Рэлігійны («свяшчэнны») цэнтр іудзеяў, хрысціян і мусульман.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць