Нікола Тэсла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніко́ла Тэ́сла (сербск.: Никола Тесла, Nikola Tesla; 10 ліпеня 1856, Смілян, Аўстра-Венгрыя, цяпер Харватыя — 7 студзеня 1943, Нью-Ёрк, ЗША) — сербска-амерыканскі фізік з сусветным імем, вынаходнік у галіне электрычнасці, магнетызму і электратэхнікі, аўтар больш чым 300 патэнтаў у розных галінах інжынернай тэхнікі[5]. У прыватнасці Тэслу належаць вынаходствы зменнага току, радыёсувязі, мнагафазнай сістэмы, асінхроннага электрарухавіка, рэзананснага трансфарматара (трансфарматара Тэслы). Ён займаўся даследаваннем магнітнага поля. Тэсла першым звярнуў увагу на фізіялагічнае ўздзеянне токаў высокай частаты, публічна прадэманстраваў бесправадную перадачу высокачастотнага току на лямпы і рухавікі, быў ключавой фігурай пры будаўніцтве першай гідраэлектрастанцыі на Ніягарскім вадаспадзе[6]. Адзінка вымярэння магнітнай індукцыі ў сістэме СІ носіць назву ў гонар даследчыка.
Нікола Тэсла | |
---|---|
сербск.: Никола Тесла, Nikola Tesla | |
| |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1856(1856-07-10)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1943(1943-01-07)[3][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Milutin Tesla[d][1] |
Маці | Đuka Madic[d][1] |
Род дзейнасці | вынаходнік, інжынер-электрык, інжынер-механік, фізік, |
Навуковая сфера | электратэхніка[1], машынабудаванне[1], фізік, механіка і вынаходнік |
Месца працы |
Аўстра-Венгрыя Францыя ЗША |
Альма-матар |
|
Вядомы як |
вынаходнік, даследчык * зменны ток * радыёсувязь * магнітнае поле * асінхронны рухавік |
Член у |
|
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |