Ніягарскі вадаспад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніягарскі вадаспад (англ.: Niagara Falls) — агульная назва трох вадаспадаў на рацэ Ніягара, якая аддзялае амерыканскі штат Нью-Ёрк ад канадскай правінцыі Антарыё. Ніягарскія вадаспады — гэта вадаспад «Падкова» (англ.: Horseshoe Falls), часам яшчэ яго завуць Канадскім вадаспадам (англ.: Canadian Falls), Амерыканскі вадаспад (англ.: American Falls) і вадаспад «Вэлюм» (?) (англ.: Bridal Veil Falls). Хоць перапад вышынь і не вельмі вялікі, вадаспады вельмі шырокія, і па аб'ёме праходзілай праз яго вады Ніягарскі вадаспад — самы магутны ў Паўночнай Амерыцы.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Вышыня вадаспадаў складае 53 метры. Ля падножжа Амерыканскага вадаспаду грувасцяцца камяні, з-за чаго яго бачная вышыня — толькі 21 метр. Шырыня Амерыканскага вадаспаду — 323 метра, вадаспаду «Падкова» — 792 метра. Аб'ём падальнай вады дасягае 5720 м³/с.
Прыгажосць гэтага цуду прыроды прыцягвае мноства турыстаў са ўсяго свету, што спрыяе росквіту гарадоў, размешчаных на берагах вадаспаду — Ніагара-Фолс (англ.: Niagara Falls), штат Нью-Ёрк, ЗША і Ніагара-Фолс, правінцыя Антарыё, Канада.
Найболей маляўнічы выгляд на вадаспад адчыняецца з канадскага берага. У некалькіх сотнях метраў ніжэй па плыні ад вадаспаду праз Ніягару перакінуты «Вясёлкавы мост» (англ.: Rainbow Bridge), адчынены для руху легкавога аўтатранспарту і пешаходаў паміж дзвюма краінамі.
Пад вадаспадам пабудаваныя гідраэлектрастанцыі, якія на дадзены момант выпрацоўваюць да 4,4 гігават электраэнергіі.