Нумерыян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Аўрэлій Нумерый Нумерыян (лац.: Marcus Aurelius Numerius Numerianus), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Нумерыян, — рымскі імператар, які кіраваў у 283—284 гадах.
Марк Аўрэлій Нумерый Нумерыян | ||||
---|---|---|---|---|
лац.: Marcus Aurelius Numerius Numerianus | ||||
| ||||
|
||||
Сумесна з | Марк Аўрэлій Карын | |||
Папярэднік | Марк Аўрэлій Кар | |||
Пераемнік | Дыяклетыян | |||
Нараджэнне |
каля 253 года |
|||
Смерць |
лістапад 284 года каля Эмесы ці Нікамедыі (руск.) (бел. |
|||
Бацька | Марк Аўрэлій Кар | |||
Маці | невядома | |||
Жонка | дачка Арыя Апра | |||
Веравызнанне | Старажытнарымская рэлігія | |||
Дзейнасць | палітык | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нумерыян быў малодшым сынам прэфекта прэторыя (руск.) (бел. Кара. Пасля таго, як Кар быў абвешчаны імператарам, ён прызначыў Нумерыяна сваім суправіцелем з тытулам цэзара. Пасля пачатку чарговай рымска-персідскай вайны Нумерыян разам з бацькам узяў удзел у паходзе. Пасля гібелі Кара ён стаў аўгустам на Усходзе, тым часам як яго старэйшы брат Карын кіраваў заходняй часткай імперыі. Неўзабаве пасля вяртання з вайны супраць персаў Нумерыян быў забіты ў Малой Азіі[1].
Нумерыян насіў наступныя пераможныя тытулы (руск.) (бел.: «Германскі Найвялікшы», «Персідскі Найвялікшы» — з 283 года; «Брытанскі Найвялікшы» з 284 года[1].