Марк Аўрэлій Кар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Аўрэ́лій Кар (лац.: Marcus Aurelius Carus), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Кар — рымскі імператар, які кіраваў у 282—283 гадах.
Хуткія факты Марк Аўрэлій Кар, Рымскі імператар ...
Марк Аўрэлій Кар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Marcus Aurelius Carus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Проб | ||||||
Пераемнік | Карын і Нумерыян | ||||||
Нараджэнне |
каля 222[1] Нарбонская Галія |
||||||
Смерць |
ліпень/жнівень 283 года Дзяржава Сасанідаў |
||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Marcus Numerius Carus | ||||||
Жонка | невядома | ||||||
Дзеці |
1) Карын 2) Нумерыян 3) Паўліна |
||||||
Веравызнанне | Старажытнарымская рэлігія | ||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Кар паходзіў, па ўсёй бачнасці, з Нарбонскай Галіі. Падчас кіравання імператара Проба ён займаў пасаду прэфекта прэторыя (руск.) (бел.. У 282 годзе Кар быў абвешчаны імператарам войскамі Рэцыі і Норыка. Ён разграміў сарматаў і квадаў на дунайскай мяжы, а потым здабыў перамогу над персамі ў Месапатаміі. Аднак пасля ўзяцця персідскай сталіцы Ктэсіфона (руск.) (бел. і пераправы на процілеглы бераг Тыгра Кар сканаў у сваім намёце. Сыны Кара Карын і Нумерыян сталі яго наступнікамі[2].
Кар насіў наступныя пераможныя тытулы (руск.) (бел.: «Персідскі Вялікі» і «Германскі Вялікі» з 283 года[2].