Калгары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Калгары (англ.: Calgary) — горад у Канадзе, размешчаны на поўдні правінцыі Альберта, у вобласці перадгор’яў і прэрый, прыкладна за 80 км на ўсход ад водападзелу Канадскіх Скалістых гор.
Горад
Калгары
Calgary
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
У 2011 годзе насельніцтва Калгары — 1 096 833 жыхара[2], такім чынам горад стаў не толькі найбуйнейшым у Альберце, але трэцім паводле колькасці насельніцтва ў краіне пасля Таронта і Манрэаля. Разам з прадмесцямі насельніцтва Калгары складала 1 214 839 чалавек, а Калгараўская агламерацыя стала пятай паводле велічыні ў Канадзе ў 2011 годзе. Горад размешчаны ў 294 км на поўдзень ад Эдмантана, сталіцы рэгіёна, а густа населеная зона паміж гэтымі гарадамі вядома як «Калідор Калгары—Эдмантан».
Дзелавая актыўнасць у Калгары ў асноўным звязана з нафтавай прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і турызмам. У 1988 годзе Калгары стаў першым канадскім горадам, у якім прайшлі Зімовыя Алімпійскія гульні.