Манрэаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манрэаль (фр.: Montréal, ІРА: [ˌmɒ̃ʁeˈal]; англ.: Montreal, ІРА: [ˌmʌntɹiːˈɑːl]) — горад у Канадзе, найбуйнейшы горад правінцыі Квебек. Знаходзіцца на востраве Манрэаль, акружаным ракой Святога Лаўрына і рукавом Прэры. У цэнтры горада — гара Мон-Руаяль, адсюль назва. Насельніцтва ў межах горада: 1 854 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Манрэаля складае 3 636 тыс. чалавек. Манрэаль — культурны, турыстычны, адукацыйны, гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр. Другі паводле велічыні горад Канады і другі паводле велічыні франкамоўны горад у свеце, хоць большасць гараджан таксама размаўляюць па-англійску.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Манрэаль
Montréal
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць